Общество

Збор сродкаў для падтрымкі людзей з інваліднасцю, якія апынуліся ў складанай сітуацыі праз палітычныя рэпрэсіі

Збор, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны правоў людзей з інваліднасцю, запускае «Хуткая гуманітарная дапамога».

Нагадаем, у службу «Хуткай гуманітарнай дапамогі» уваходзяць Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», праваабарончая ініцыятыва Dissidentby, фонд  BYSOL, грамадзянская ініцыятыва ByHelp.

Cродкі збіраюць для дзвюх груп:‍

  • палітзняволеныя з інваліднасцю — сюды ўваходзяць тыя, хто знаходзіцца ў зняволенні, і тыя, хто ўжо на волі, але пакутуе праз інваліднасць;
  • сем'і палітзняволеных (цяперашніх і былых), дзе ёсць дзеці з інваліднасцю.

Куды пойдуць сродкі?

  • медыкаменты і медыцынскія сродкі (напрыклад, вазкі, бандажы, прылады для рэабілітацыя і іншае);
  • аплата медыцынскіх маніпуляцый, умяшанняў і кансультацый медыкаў;
  • аплата сацыяльных таксі і іншых транспартных паслуг, што неабходныя для атрымання медыцынскай дапамогі.

Арганізатары плануюць сабраць 10 000 еўра. Памер выплат для кожнай сям'і будзе залежаць ад іх патрэб. Максімальная сума выплат — 300 еўра.

Падтрымаць збор можна па спасылцы.