Политика

Навумчык: «Божа, захоўвай Амэрыку. Найперш — ад ідыётаў»

Аналітык — пра перапетыі амерыканскай палітыкі.

— 57-гадовы губэрнатар Каліфорніі Гэвін Ньюсам, які аспрэчвае дзеяньні Трампа, на сёньняшні дзень найбольш пэрспэктыўны кандыдат на будучых прэзыдэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі, — піша Сяргей Навумчык. — Дарэчы, Амэрыка мела ў Белым доме былога губэрнатара Каліфорніі — Рональда Рэйгана.

Сяргей Навумчык

Але перамога ў выбарах будзе залежыць ад здольнасьці самой партыі перафарматавацца і па максымуму пазбыцца тых памылак, якія зрабілі магчымым трыумф апанэнтаў (я ўсё ж схільны лічыць, што найбольшы ўнёсак у перамогу Трампа зрабілі ня Маск ды іншыя мільярдэры, а Байдэн і Харыс).

Увогуле, абедзьве партыі — у глыбокім крызісе, які абвастраецца зьмяшчэньнем да крайнасьцяў. У выпадку з рэспубліканцамі — узмацненьнем ультраправых кансэрватараў (з дрэйфам у тэхнафашызм), у дэмакратаў — панаваньнем радыкальнага левага лібералізму (здавалася б, несумяшчальнае спалучэньне) з элемэнтамі марксізму, трацкізму і нават маоізму, калі добра пашукаць.

Адзінае спадзяваньне — што канстытуцыйны лад Амэрыкі вытрымае і ідэалагічную турбулентнасьць, і спробы зьнішчэньня дэмакратычных інстытуцый, якія ідуць ад таго, хто мусіў бы выступаць іх абаронцам.

God bless America! Божа, благаславі Амэрыку — і захоўвай яе (найперш — ад ідыётаў).

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(15)