Латушка заклікаў беларусаў прыйсці на Дзень Волі ў масках, акулярах і парыках
Каб рэжым Лукашэнкі не мог ідэнтыфікаваць удзельнікаў акцыі.
Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Павел Латушка звярнуўся да беларусаў і польскага грамадства напярэдадні акцыі да Дня Волі ў Варшаве з нагоды таго, што Следчы камітэт абвясціў пра намер вызначаць усіх беларусаў, якія будуць удзельнічаць у публічных святкаваннях Дня абвяшчэння БНР, і пагражае ім крымінальным пераследам, канфіскацыяй маёмасці і ціскам на іх родных у Беларусі.
— Нам важна быць разам у гэты важны дзень, але абавязкова выкарыстоўвайце ўсе магчымыя меры засцярогі, каб рэжым не мог вас ідэнтыфікаваць. Насіце маскі, акуляры, парыкі. 23 сакавіка а 13:00 збярэмся ў Варшаве на плошчы Трох Крыжоў, — заклікаў Павел Латушка.
Таксама ён просіць польскае грамадства падтрымаць беларусаў.
— Прыходзьце разам з намі на акцыю ў абарону свабоды і дэмакратыі. Вам не пагражае небяспека — вы жывяце ў свабоднай краіне і знаходзіцеся пад абаронай вашай дзяржавы.
Читайте еще
Избранное