ArtPower Belarus: падтрымка дзеячаў культуры працягваецца
Беларуская Рада культуры абвясціла новы этап грантавай праграмы для творцаў.
Праграма ArtPower Belarus пачынае новы этап. Абвешчаны прыём заявак на грантавы конкурс для беларускіх творцаў і культурніцкіх ініцыятыў.
ArtPower Belarus — ініцыятыва, якую рэалізуе Беларуская Рада культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і пры фінансаванні Еўразвязу.
ArtPower Belarus, нагадваюць арганізатары, падтрымлівае творцаў, ініцыятывы і арганізацыі, якія ствараюць культурніцкія прадукты з высокай мастацкай вартасцю, развіваюць супольнасці і культурніцкую інфраструктуру, садзейнічаюць адукацыі, інклюзіі, дыялогу і захоўваюць і ўмацоўваюць беларускую культурную ідэнтычнасць унутры краіны і за мяжой.

Нагадаем, падчас першай часткі праграмы было атрымана 707 заявак, прафінансавана 140 праектаў і мабільнасцяў у галіне літаратуры, тэатра, візуальнага мастацтва, кіно, музыкі, а таксама ініцыятывы паміж рознымі сектарамі.
Новы этап падтрымкі, як плануецца, будзе доўжыцца з 2025 да 2027 года. Фінансаванне вылучаецца па трох кірунках: арганізацыйнае развіццё, крэатыўныя праекты, асобна разглядаюцца асаблівыя абставіны — надзвычайныя ўмовы, рэпрэсіі, страта фінансавання.
Падрабязней пра тэрміны і ўмовы ўдзелу ў праекце, памеры грантаў і працэс адбору можна даведацца на яго старонцы.
Калі вы ў Беларусі — калі ласка, памятайце пра бяспеку, сама меней карыстайцеся VPN і рэжымам інкогніта для наведвання парталу.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное